Незвычайнае мерапрыемства, якое павінна прайсці ў Віцебску 24 кастрычніка, рэкламуецца ў сацыяльнай сетцы Вконтакте — закрытая вечарынка для студэнтаў Туркменістана і рускіх дзяўчат.

Мяркуючы па афішы « Turkmen Party » прысвечана дню незалежнасці Туркменістана, піша сайт «Народныя навіны Віцебска».

Чамусьці сыны гэтай сонечнай рэспублікі вырашылі адсвяткаваць сваё дзяржаўнае свята абавязкова ў кампаніі рускіх дзяўчат. Уваходны квіток на вечарыну каштуе 40 000 рублёў.

У праграме абяцаюць непаўторнага DJ Azatt, ашаламляльнага фатографа Anbrushka і смешнага mc Ted.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?