Гэта нафтаздабыўная кампанія «Янгпур», якая працуе ў Цюменскай вобласці. Здзелку ажыццявіла сэрвісная дачка прадпрыемства — ААТ «Беларуснафта-Сібір».

«Янгпур» уваходзіць у лік актываў, што належаць банку «Тэхнафтаінвеста» і якія яшчэ вясной беспаспяхова хацела набыць амерыканская Rockefeller Oil Company.

Продаж «Янгпура» прайшоў на фоне кампаніі «Раснафты» па атрыманні статусу спецэкспарцёра нафты ў Беларусь, піша «Коммерсант».

Учора Федэральная антыманапольная служба Расіі задаволіла хадайніцтва «Беларуснафта-Сібіры» аб куплі 100% акцый «Янгпура» ў банка ВТБ. У «Беларуснафце» пацвердзілі, што набылі кампанію, «грашовыя сродкі пералічаныя ў поўным аб'ёме».

Паводле інфармацыі газеты «Ізвестія», здзелка абышлася «Беларуснафце» ў 3,6 млрд расійскіх рублёў (гэта каля 110 млн даляраў). Прадаўцом акцый выступіў банк ВТБ як адзін з галоўных крэдытораў расійскай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?