А кожны пяты не атрымаў падтрымкі пры звароце ў праваахоўныя органы.
Пра гэта сьведчыць чарговае апытаньне на сайце МУС Беларусі.
На пытаньне «Ці даводзілася Вам цягам году тэлефанаваць альбо зьвяртацца з заявай у міліцыю?» 16.55% (74) рэспандэнтаў адказалі: так, мне дапамаглі. Кожны пяты апытаны – 22.60% (101) зьвяртаўся ў міліцыю, але не атрымаў дапамогі. 16.11% (72) апытаных упэўненыя, што ў выпадку звароту па дапамогу яны яе атрымаюць, але ў міліцыю на працягу году не зьвярталіся. 44.74% (200) рэспандэнтаў катэгарычна заявілі, што не зьвяртаюцца ў праваахоўныя органы, бо не разьлічваюць на іх падтрымку.