Цэнтральным РУУС Мінска высвятляюцца асобы трох маладых людзей, якія падазраюцца ў крадзяжы ровараў. Крадзеж быў здзейснены з 12.18 да 12.41 гадзін 17 кастрычніка з пад'езда дома №36 па вуліцы Піянерскай.

Па ўсёй бачнасці, крадзеж быў спланаваны і падрыхтаваны. Маладыя людзі зайшлі ў пад'езд дома, пры гэтым ўвялі правільны код уваходных дзвярэй, яны мэтанакіравана закрывалі твары і стараліся «не свяціцца» ў камеры відэаназірання. Праз некаторы час хлопцы выйшлі з пад'езду з двума роварамі.

Выкрадзеная тэхніка захоўвалася ў пад'ездзе каля ліфтаў.

Устаноўлена, што, прынамсі, адзін з ровараў быў прычэплены за заднюю вілку да трубы ацяплення. Характэрна, што ў гэтым пад'ездзе і іншыя жыхары захоўваюць такім чынам сваю двухколавую тэхніку.

Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да ўсіх, хто можа дапамагчы ў высвятленні асоб, якія падазраюцца ў крадзяжы, паведаміць пра сябе ў дзяжурную частку Цэнтральнага РУУС.

Кантактныя тэлефоны: 8-017-288-78-13, 8-025-908-29-28, 8-017-288-02-02. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?