Фота «Вечерний Брест».

Фота «Вечерний Брест».

Фота «Вечерний Брест».

Фота «Вечерний Брест».

Фота «Вечерний Брест».

Фота «Вечерний Брест».

Маскоўскі РАУС Брэста праводзіць праверку па факце пашкоджання шкла тралейбуса на прыпынку грамадскага транспарту.

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, гэта адбылося 21 кастрычніка каля 24.00 на праспекце Машэрава на прыпынку МОПРа.

Невядомымі было пашкоджанае бакавое шкло тралейбуса. Вадзіцель тралейбуса і пасажыры не пацярпелі. «На пашкоджаным шкле пайшлі трэшчыны.

У ходзе праверкі ўстанаўліваецца, якім спосабам гэта было зроблена. Не выключана, што стралялі з пнеўматычнай зброі. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да гэтага правапарушэння», — дапоўніў Дучэнка.

Мяркуецца, што па тралейбусу стралялі з аўтамабіля, які праязджаў міма.

Ён адзначыў, што міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра гэтае здарэнне, паведаміць у найбліжэйшы тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў або па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?