Міліцыя размясціла ў інтэрнэце фрагмент тэлефоннай размовы маладога чалавека, які падазраецца ў збіцці 20-гадовага хлопца.

23 верасня каля 19 гадзін у пад’ездзе дома 36 па вуліцы Сердзіча трое невядомых збілі мінчука. Калі на шум з кватэры выйшла яго маці, нападнікі збеглі. Хлопца ж шпіталізавалі, а пра інцыдэнт паведамілі ў міліцыю. Але праз два тыдні пасля выпіскі хлопцу патэлефанаваў незнаёмец і пачаў пагражаць фізічнай расправай.

Міліцыянты ўстанавілі, што тэлефанавалі з аўтамата на вуліцы. А перад гэтым адтуль звярнуліся ў тэлефонную даведку, дзе прасілі назваць нумар менавіта кватэры на Сердзіча.

Фрагмент запісу размовы з аператарам і размясцілі ў інтэрнэце міліцыянты.

 

 

Калі нехта пазнаў голас, звяртайцеся ў міліцыю на нумары: (044) 751-08-62, (017) 252-02-02.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?