Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

У ноч на аўторак невядомыя паспрабавалі падпаліць мячэць у Валгаградзе, аднак пажар удалося своечасова патушыць.

Па словах імама Рустама-Хазрат Якубава, мусульмане горада занепакоеныя інцыдэнтам і асцерагаюцца за сваю бяспеку.

Як распавёў Якубаў у інтэрв'ю Рускай службе Бі-бі-сі, ён прачнуўся каля 3.30 гадзін раніцы па маскоўскім часе ад гуку разбітага шкла.

Яго сям'я жыве ў службовай кватэры ў мячэці. Спусціўшыся на першы паверх, ён убачыў, што гарыць малітоўная зала. Як высветлілася, невядомыя кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю ў вокны мячэці.

Адзін з такіх кактэйляў Молатава загарэўся, паведаміў імам. Пажар удалося патушыць падручнымі сродкамі яшчэ да прыезду МНС.

Падпальшчыкаў знялі камеры вонкавага назірання. Па словах Якубава, іх было двое. Зараз следчыя органы праводзяць экспертызу на месцы падпалу.

Мячэць размешчана непадалёк ад таго месца, дзе напярэдадні адбыўся выбух у гарадскім аўтобусе Валгаграда, які забраў жыцці шасці чалавек. Імам адзначыў, што прыхаджане вельмі перажываюць з-за таго, што здарылася і выказваюць асцярогі за сваю бяспеку.

Ён падкрэсліў, што мусульмане асуджаюць забойства нявінных людзей.

Па дадзеных Следчага камітэта Расіі, выбух зладзіла смяротніца — ураджэнка Дагестана 30-гадовая Наіда Асіялова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яна прыехала ў Валгаград з Махачкалы. На месцы выбуху быў знойдзены білет на аўтобус «Махачкала-Масква» на імя Асіялавай, на якім жанчына прыбыла ў Валгаград. Таксама быў знойдзены яе пашпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?