Аднак навуковых даследаванняў, якія б праверылі, як рэгулярны сэкс можа ўплываць на такія сур'ёзныя хваробы, як сардэчныя захворванні, на самай справе існуе вельмі мала.

Чарговую працу ў гэтым напрамку зрабілі брытанскія спецыялісты.

Некалькі гадоў навукоўцы вялі назіранне за сэксуальнай актыўнасцю групы з тысячы мужчын ва ўзросце паміж 40 і 70 гадамі.

Эксперты прыйшлі да высновы, што мужчыны, якія займаюцца сэксам не менш за два разы на тыдзень, амаль удвая скарачаюць рызыку займець праблемы з сэрцам.

Па статыстыцы, інфаркты здараюцца ў мужчын, у сярэднім, на 10 гадоў раней, чым жанчын. Тлумачаць гэта тым, што палавы гармон эстраген, які выпрацоўваецца ў арганізме жанчыны, актывізуе «добры» халестэрын, абараняючы тым самым каранарныя пасудзіны.

Брытанскія эксперты супаставілі частату сэксу ў кожнага паддоследнага і наяўнасць прыкмет захворванняў сэрца.

Пры гэтым спецыялістамі былі ўлічаны таксама іншыя фактары рызыкі, такія як ўзрост, вага, крывяны ціск і ўзровень халестэрыну ў паказчыках стану здароўя ў валанцёраў.

У выніку аказалася, што мужчыны, якія рэгулярна займаліся сэксам, былі на 45 % менш схільныя да развіцця небяспечных для жыцця хвароб сэрца.

Навукоўцы заклікаюць да таго, каб лекары пры ацэнцы рызыкі захворванняў сэрца ў мужчын, прымалі пад увагу іх сэксуальную актыўнасць. Жанчыны не прымалі ўдзелу ў дадзеным даследаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?