Каля 9 гадзіны раніцы 23 кастрычніка ля ўласнага пад’езда супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы лідар беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш.
Прычына затрымання пакуль невядомая. Таксама не адказвае мабільны тэлефон актывіста гэтага руху Дзмітрыя Паліенкі.
Сярод магчымых прычын прэвентыўных затрыманняў праваабаронцы называюць саміт краін СНД у Мінску.
0
0
0
0
0
0