Сёння ў офісе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» прайшла нарада з калектывам рэдакцыі газеты «Всё о футболе», на якой прысутнічалі першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян, галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Уладзімір Беражкоў, яго намеснік Сяргей Новікаў.

На нарадзе Сяргей Сафар'ян паведаміў, што калі АБФФ 9 красавіка стала саўладальнікам «Прессбола», стала ясна, што «выпускаць дзве газеты нам сэнсу няма».

У сваю чаргу Уладзімір Беражкоў зазначыў, што «перастаўшы быць незалежнай газетай і увайшоўшы ў склад АБФФ», «Прессбол» са студзеня 2014 года пашырыць спектр сваіх публікацый за кошт укладкі-дадатку ў аўторак і пятніцу (па 4 старонкі), дзе будуць асвятляцца тэмы, якія былі шырока прадстаўлены на старонках «Всё о футболе». Гаворка аб першай і другой лігах чэмпіянату, міні-футболе, жаночым, пляжным і масавым футболе.

Такім чынам газета, якая існавала (з перапынкамі і пад рознымі назвамі - спачатку быў «Футбол Беларусі») з 1992 года спыняе сваё існаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?