Першы віцэ-прэм'ер Кыргызстана Джаамарт Атарбаеў будзе прадстаўляць краіну на пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць у Мінску.

Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на аддзел інфармацыйнага забеспячэння апарату ўрада Кыргызстана.У прэс-службе кіраўніка кіргізскай дзяржавы не растлумачылі прычыну адсутнасці прэзідэнта Алмазбека Атамбаева на самітах у Мінску, растлумачыўшы толькі, што Атарбаеў ужо раней прадстаўляў Кыргызстан на снежаньскім пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў СНД у Ашхабадзе. 

Нагадаем, у красавіку 2010 года ў Кыргызстане адбыўся дзяржаўны пераварот. Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства. 

Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але атрымлівалі адмову. Паводле меркавання беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?