У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў Маскве маскоўскім аднаклубнікам з лікам 0:4 (0:0, 0:1, 0:3).

Мінчукі ў сёлетнім сезоне ніводнага разу не перамаглі ў гасцях (дзевяць паразаў).

Усяго ж у "Дынама" пяць перамогаў і 14 паразаў (тры ў авертайме і булітах). Клуб з 18 баламі займае апошні, 14-ы, радок у Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад восьмага месца (месца ў плэй-оф) складае ўжо 11 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0