Samsung аштрафавалі на суму больш за $300 тыс. у Тайвані за тое, што паўднёвакарэйская кампанія плаціла людзям, каб яны выдавалі сябе за звычайных спажыўцоў і крытыкавалі прадукцыю канкурэнта.

Samsung наняла людзей, каб пісаць каментары ў інтэрнэце, у якіх хвалілі прадукцыю паўднёвакарэйскай кампаніі, а прадукцыю тайваньскай HTC — крытыкавалі.

Некаторыя з гэтых людзей, якія выдавалі сябе за звычайных спажыўцоў, былі супрацоўнікамі Samsung.

Гэтая тактыка была часткай рэкламнай кампаніі па прасоўванні мабільных тэлефонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?