Diana Kacan

Diana Kacan

У бліжэйшыя суткі, 25 кастрычніка, удзень істотных ападкаў не чакаецца, толькі ноччу па ўсходняй палове краіны месцамі кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай на паўднёвым захадзе — туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 5 да 11°С, у разгар дня паветра прагрэецца ад 9 па поўначы да 15°С. Вецер будзе заходні ўмераны, па поўдні — слабы.

У суботу ўначы істотных ападкаў не чакаецца, днём па паўночным захадзе — кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будуць туманы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—8°С, удзень — ад 9 да 15°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці ноччу прагназуецца да 10°С,

днём — да 17°С вышэй за нуль. Вецер — паўднёвы ўмераны.

У нядзелю тэрыторыя Беларусі апынецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, і месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах — туманы. Начная тэмпература складзе +7—12°С, днём — ад +12 да 17°С. Вецер будзе заходні ўмераны.

У пачатку наступнага тыдня цёплае надвор'е захаваецца: уначы будзе +6—12°С, днём — +12 да 17°С.

«Такі тэмпературны фон на 7—9 градусаў перавышае кліматычную норму для гэтага перыяду», — адзначыла галоўны сіноптык.

Толькі ў сераду стане крыху халадней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?