Беларусь разглядае магчымасць заключэння пагадненняў аб адмене віз з шэрагам краін, паведаміла журналістам у Мінску намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.
Паводле яе слоў, прапрацоўваецца пытанне аб заключэнні пагадненняў аб узаемнай адмене віз з Гандурасам, Малайзіяй, Нікарагуа, Панамай, Перу, Эквадорам.
Акрамя таго, адзначыла Купчына, «на прадметнай стадыі» знаходзяцца перамовы аб заключэнні такіх пагадненняў з Бразіліяй, Аргенцінай і Рэспублікай Карэяй.