Тэлефон Ягора Віняцкага не адказвае, паведамляе радыё «Свабода».

Напярэдадні саміту СНД у Менску затрыманыя актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь», арганізацыі «Zмена» (кампанія «Гавары праўду») і нацыянал-бальшавіцкага руху. Віталь Васількоў, Андрэй Моўчан і Яўген Контуш атрымалі па 5 сутак арышту.

Чакаецца, што сёньня будуць судзіць актывіста Дзьмітрыя Піліпенку, якога затрымалі ля прахадной заводу.

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» зь Дзяржынску Аляксандар Тарнагурскі выкліканы позвай на допыт у мясцовы РАУС.

Лідэр «Zмены» Павал Вінаградаў атрымлівае званкі на мабільны тэлефон зь незнаёмых нумароў, а сёньня раніцай да іх дадому прыходзіў інспэктар міліцыі, які прапаноўваў Паўлу зайсьці ў пастарунак. Павал адмовіўся. У фэйсбуку ён паведаміў, што невядомыя некалькі разоў спрабавалі зайсьці ў кватэру, але ён не адчыніў дзьвярэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?