Апісанне пасады

 Назва: Кіраўнік Офіса па наборы студэнтаў

Падпарадкоўваецца: Кіраўніку Акадэмічнага сакратарыята

Размешчанне офіса: Вільня, Літва

Тып: поўная занятасць (40 гадзін на тыдзень)

Працоўныя мовы: англійская, руская, беларуская

 

Кіраўнік Офіса па наборы студэнтаў – вельмі істотная пасада для ажыццяўлення мэтаў універсітэта па наборы студэнтаў, якія б адпавядалі высокім кваліфікацыйным патрабаванням. Той, хто займае гэтую пасаду, будзе прадстаўніком універсітэта, публічным «тварам універсітэта» для школ, каледжаў ды іншых установаў і асобаў. Таму пажаданым ёсць усведамленне істотнасці сваёй ролі.

 Кандыдаты павінныя разумець, што спецыфіка працы супрацоўніка па наборы студэнтаў вымагае ад іх праводзіць значную частку працоўнага часу па-за межамі ЕГУ: наведваць школы і каледжы, браць удзел у сходах па ўсім рэгіёне. Таксама будзе неабходна рэгулярна працаваць па вечарох і часам на выходных (у межах канкрэтных мерапрыемстваў), а менавіта часта бываць у раз’ездах, каб наведваць мэтавыя рынкі па наборы студэнтаў.

 Той, хто займае гэтую пасаду, абавязаны не толькі кіраваць персаналам Офіса па наборы студэнтаў, але таксама весці рэй у супрацы з мноствам калег, што маюць дачыненне да працэсу набору студэнтаў і паступлення.

 Кіраўнік Офіса па наборы студэнтаў павінен быць здольны працаваць самастойна ва ўмовах мінімальнага нагляду.

 

У абавязкі ўваходзіць:

  • Ажыццяўленне кіравання, інструктавання і падтрымкі персаналу па наборы студэнтаў, а таксама ўсіх калег, што маюць дачыненне да працэсу набору студэнтаў.
  • Распрацоўка і ажыццяўленне палітыкі ў сферы набору студэнтаў.
  • Маніторынг і ацэнка дзейнасці па наборы студэнтаў.
  • Распрацоўка плана маркетынгу і набору студэнтаў у супрацы з Камітэтам па наборы студэнтаў і іншымі рэлевантнымі структурамі.
  • Складанне справаздач аб дзейнасці па наборы студэнтаў Камітэту па наборы студэнтаў і вышэйстаячаму кіраўніцтву.

 

Кваліфікацыі:

Абавязковыя        

  • Ступень бакалаўра ці эквівалентная ёй адукацыя.
  • Выдатнае валоданне рускай і англійскай мовамі (пісьмова і вусна), вельмі пажадана валоданне беларускай мовай.
  • Пацверджаныя навыкі маркетынгу і наяўнасць дасягненняў.
  • Добрае веданне працоўнага заканадаўства і практык аддзелаў кадраў.
  • Выдатныя камунікатыўныя навыкі з вопытам паспяховай унутранай і знешняй камунікацыі ў арганізацыі, падобнай на ЕГУ.
  • Упэўненасць, ураўнаважанасць і здольнасць кіраваць і развіваць шматлікія сувязі з патэнцыйнымі абітурыентамі, настаўнікамі, кар’ернымі кансультантамі, бацькамі, студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, СМІ і грамадскасцю.
  • Значны вопыт кіравання і арганізацыйныя здольнасці; здольнасць працаваць ва ўмовах мноства дэдлайнаў і ранжыраваць заданні па прыярытэтнасці.
  • Гнуткі падыход і здольнасць як дэманстраваць уласную ініцыятыву, так і працаваць у міждэпартаменцкай камандзе.
  • Камп’ютарныя навыкі, у тым ліку пацверджаная здольнасць выкарыстання сацыяльных медыяў для ангажавання мэтавых груп.

Пажаданыя

  • Цікавасць і веданне сучасных пытанняў у галіне вышэйшай адукацыі.
  • Вопыт арганізацыі мерапрыемстваў.
  • Вопыт у сферы набору студэнтаў на бакалаўрскія праграмы, пашырэння ўдзелу ці ў іншых рэлевантных сферах вышэйшай адукацыі, напрыклад, у якасці «студэнцкага прадстаўніка».
  • Дзейнае пасведчанне кіроўцы.

Зацікаўленых просім даслаць рэзюмэ (CV) і суправаджальны ліст на адрас: [email protected].

Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2013 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0