Якаў Кёнігсберг. Фота belta.by

Якаў Кёнігсберг. Фота belta.by

Доктар біялагічных навук, прафесар. Якаў Кёнігсберг прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ён нарадзіўся 4 лістапада 1939 у Мазыры. Выпускнік Мінскага медыцынскага інстытута. Працаваў у Гомельскай абласной процісухотнай бальніцы, НДІ санітарыі і гігіены, НДКІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі. З 2009 узначальваў лабараторыю радаяцыйнай бяспекі РНПЦ гігіены.

З’яўляўся экспертам МАГАТЭ, Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, старшынёй Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абарароне пры Савеце Міністраў.

 

Прафесар быў прыхільнікам будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Распрацоўваў знешні аварыйны план радыяцыйнай бяспекі АЭС.

 

Развітанне з Якавам Кёнігсбергам адбудзецца 25 кастрычніка ў рытуальнай зале на Даўгінаўскім тракце, 160а з 13 да 14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?