Здарэнне адбылося ў ліпені ў аздараўляльным лагеры «Нёман» у Стаўбцоўскім раёне.

 

«Згодна з вывадамі, якія зрабілі эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, смерць наступіла ад механічнай асфіксіі з прычыны сціскання шыі пятлёй пры павешанні, – паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. – Звестак, якія паказвалі на давядзенне да самагубства, схіленне да самагубства альбо забойства не ўстаноўлена».

Па словах Беланог, перад смерцю хлопчык сумаваў па біялагічнай сям’і (жыў з прыёмнымі бацькамі), праз што знаходзіўся ў эмацыйным напружанні.

Разам з тым, падчас парверкі выявілі, што на працу ў лагер бралі асобаў, якія не адпавядалі кваліфікацыйным патрабаванням выхавацеляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?