Мужыкі гідуюцца займацца цяжкай і малааплатнай школьнай працай, і ўвесь цяжар контрасэкспрапаганды - у жаночых пяшчотных руках. Больш за тое, за сваю доўгую пэдагагічную кар'еру я пераканаўся, што змагацца з сэксам у школе марна і небясьпечна. Супраць тэндэнцый жыцьця не папрэш. Небясьпечна змагацца з сэксам, бо да цябе можа прымчацца разгняваная матка і абвінаваціць у сэксуальнай прапагандзе. Аплюе з ног да галавы, і ніхто пальцам не паварушыць, каб заступіцца за настаўніка.

Каб вы бачылі, якое цунамі ідэалягічна каштоўных папераў абрынулася на школу і настаўніц! Усё пішуць і пішуць адказы-справаздачы, і чым далей, тым больш бязглуздыя. Куды тут да дзяцей!

Дашлюбны сэкс? Але хіба ў нас няма сям'і, ці дзеці - уласнасьць дзяржавы?

Асноўная сацыялізацыя дзіцяці мусіць быць у сям'і.

Апроч таго, што шараговая настаўніца ведае пра сацыялягічны стан ейных гадаванак і гадаванцаў? Калі ёй давалі вынікі ўсебаковага псыхалягічнага і сацыялягічнага дасьледаваньня беларускага грамадзтва і дзяцей ды сям'і? Я ніколі ня бачыў кніжкі "Сацыялёгія для настаўнікаў". Бяз гэтых зьвестак працэс казённага выхаваньня робіцца прымітыўна эмпірычным, калі на зьмену настаўніцы прыходзіць паліцыянт. Вось і ўвесь эфэкт казённага выхаваньня. З казарменнай школы - у паліцэйскае грамадзтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?