Анатоль Паплаўны, фота svaboda.org.

Анатоль Паплаўны, фота svaboda.org.

Анатоль Паплаўны пяць гадоў адпрацаваў слесарам-інструмэнтальшчыкам на вытворчым унітарным прыватным прадпрыемстве «Віпра».

Ніякіх спагнаньняў за гэты час ня меў. Гэта адзначана і ў паведамленьні аб звальненьні. «Дзякуем за добрасумленную працу!» — напісаў сьлесару дырэктар ВУПП «Віпра» Ігар Шчыгельскі.

«У нашай краіне, як бачым, не патрэбна добрасумленная праца, а трэба палітычная ляяльнасьць, і тады будзеш мець добрую працу на доўгія гады. Чатыры гады я працаваў на «Віпры», і не было праблемаў.

І вось год таму, як прыйшоў новы дырэктар, Ігар Шчыгельскі, ён ва ўльтыматыўнай форме патрабаваў заключыць кантракт на адзін год, хоць да гэтага я, як і большасьць супрацоўнікаў, працавалі па бестэрміновых працоўных дамовах.

Прычым у шчырай прыватнай гутарцы дырэктар мне адкрыта сказаў, што ён робіць гэта на просьбу ці загад супрацоўніка КДБ. Дырэктар мне патлумачыў: маўляў, ты ж разумееш, я хачу тут застацца працаваць і не хачу, каб з-за цябе былі праблемы», — пракамэнтаваў сваё звальненьне Анатоль Паплаўны.

Праваабаронца за сваю грамадзкую дзейнасьць ня раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці, летам 2011 году падчас маўклівых акцыяў пратэсту быў вымушаны адбыць у ІЧУ 15-суткавы адміністрацыйны арышт.

Браў актыўны ўдзел у назіраньні за выбарамі, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?