Кітайцы паспрабавалі адправіць у Санкт-Пецярбург партыю бытавых прыбораў, якія рассылаюць спам і ставяць траяны. Прасы, чайнікі і тэлефоны абсталявалі адмысловымі чыпамі. Варта было ўключыць такі шпіёнскі прыбор ў разетку, як ён свабодна падключаўся па Wi-Fi да любых неабароненых камп'ютараў у радыусе 200 метраў, паведамляе НТВ.

Пры гэтым гаспадар нават нічога б не западозрыў.

Глеб Паўлаў, тэхнічны дырэктар кампаніі - мытнага брокера: «Вы нават не заўважыце, што ён рассылае нешта. Ні адзін сістэмны адміністратар не заўважыць атаку, бо яна адбылася не звонку, не праз Інтэрнэт, а знутры».

Выявілі тэхніку са шпіёнскімі чыпамі выпадкова. Яшчэ да адпраўкі з Кітая расейскіх спецыялістаў насцярожыла вага ўпаковак - яна адрознівалася ад заяўленай у дакументах.

Буйную партыі тавару давялося вярнуць назад. Зрэшты, амаль 30 прасаў, чайнікаў, тэлефонаў і відэарэгістратараў усё ж паспелі разысціся ў пецярбурскіх крамах. Акрамя таго, невядома, ці пастаўлялася хітрая тэхніка ў іншыя рэгіёны Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?