Святлафоры — яшчэ адна навінка для Заслаўя — пакуль што не працуюць.

Святлафоры — яшчэ адна навінка для Заслаўя — пакуль што не працуюць.

На ўваходзе сустракае папярэджанне пра рэжым продажу спіртнога.

На ўваходзе сустракае папярэджанне пра рэжым продажу спіртнога.

Першы заслаўскі супермаркет месціцца ў перспектыўным месцы.

Першы заслаўскі супермаркет месціцца ў перспектыўным месцы.

Супермаркет пачалі будаваць у маі 2012.

Супермаркет пачалі будаваць у маі 2012.

«Белмаркет» — першы ў Заслаўі супермаркет. Для горада-спадарожніка гэта неардынарная і доўгачаканая падзея. Ён працуе ўжо амаль месяц, у часе адкрыцця на прылеглай тэрыторыі тое-сёе не дарабілі. Карэспандэнт «НН» выправіўся ў новую краму, каб пабачць, што робіцца ў першым заслаўскім супермаркеце.

Новая крама месціцца на ўскраіне горада, на мяжы другога мікрараёна. Яе пачалі будаваць у маі 2012.

Перад здачай супермаркета ў эксплуатацыю побач рэарганізавалі дарожны рух: нанеслі новую разметку, абазначылі пешаходныя пераходы і — яшчэ адна навінка для Заслаўя — паставілі першыя ў горадзе святлафоры.

Што першае кідаецца ў вочы. Святлафоры дагэтуль не працуюць, як і ў дзень адкрыцця. Застаецца недаробленым участак ходнікаў, што вядуць пакупнікоў у новую краму з вуліцы Савецкай.

Асартымент тавараў традыцыйны для такога тыпу крамаў: харчовыя тавары, прадметы гігіены і тавары побытавай хіміі. Працуе аддзел, дзе можна замовіць піцу, сушы, а таксама гарачыя напоі — каву і гарбату.

У супермаркеце працуе аптэка, крамы абутку і кветак. Салон мабільнага аператара МТС пакуль яшчэ на стадыі афармлення інтэр’еру. Зрэшты, і сама сувязь ад МТС у заслаўскім «Белмаркеце» не на вышыні. Прынамсі, у карэспандэнта «НН» яна адсутнічала цягам апошніх трох візітаў у краму.

Былі заўважаныя і праблемы з працай банкаўскіх картак аплаты. Касіры сцвярджалі, што гэта часовая праблема і прасілі разлічваца гатоўкай.

У цэлым жа, з’яўленне першага супермаркета — падзея для Заслаўя пазітыўная. Нельга сказаць, што дагэтуль тут былі сур’ёзныя праблемы з паходамі ў крамы. Аднак часта, каб набыць стандартны набор тавараў, даводзілася абысці не адну і не дзве крамы, зазірнуўшы для надзейнасці на мясцовы рынак.

Новую краму ўжо аблюбавалі менчукі, якія едуць праз Заслаўе на лецішчы. У мясцовай кулінарыі можна набыць згатаваныя стравы, салаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?