Ва ўзросце 71 года года памёр культавы амерыканскі музыкант, былы лідар гурта The Velvet Underground Лу Рыд.
Прычыны смерці невядомыя. У чэрвені 2013 спевак перанёс аперацыю па перасадцы пячонкі, аднак пасля гэтага меўся працягваць выступленні.
Уплыў Лу Рыда на сучасную музыку цяжка пераацаніць.
У прыватнасці, яго называюць хросным бацькам панка.
Апошні альбом Lulu выйшаў у 2012 супольна з гуртом Металіка.
Лу Рыд справядліва лічыцца адным з найлепшых паэтаў у гісторыі рок-музыкі.
0
0
0
0
0
0