Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, Пружанскі раённы аддзел СК праводзіць праверку па факце смерці 39-гадовай Кацярыны Анохавай. 27 кастрычніка жанчына скончыла жыццё самагубствам у сябе дома. Паводле адной з версій, жанчына павесілася.

Кацярына Анохава разам з мужам Аляксандрам выхоўвала 11 дзяцей: дваіх біялагічных і 9 прыёмных або усыноўленых. 1 верасня Кацярыне споўнілася 39 гадоў.

Апошні допіс Кацярыны ў блогу 

У лютым Tut.by апублікаваў матэрыял пра сям'ю Анохавых. Жыццярадасная і мэтанакіраваная, Кацярына не хавала сваёй шчырай любові да дзяцей, якіх лічыла крыніцай радасці. «Праз нейкі час пасля з'яўлення прыёмнай дачкі, трэцяй па ліку, мы ўсвядомілі, што будзем браць да сябе ў сям'ю прыёмных дзяцей. З гэтага моманту яны на нас пасыпаліся, як гарох. Мабыць, менавіта ў гэтым наша прызначэнне, бо нас увесь час пераследвала пачуццё, што мы знаходзім сваіх згубленых дзяцей».

У інтэрв'ю Кацярына распавяла і пра цяжкасці, з якімі іх сям'і даводзілася сутыкацца:

«З прычыны таго, што ў Пружанах да нас была адна непрыемная гісторыя з дзіцячым домам сямейнага тыпу, нам спачатку даводзілася сутыкацца з пэўнымі складанасцямі. Калі мы забралі першую прыёмную дачку, да нас ставіліся насцярожана, і адчувалася, што ў нашых дзеяннях некаторыя бачаць карыслівыя матывы. Справа ў тым, што папярэдняй сям'і пабудавалі дом, і яны жылі, можна сказаць, на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Цяпер некаторыя людзі пераносяць старое ўспрыманне на нас і мяркуюць, што і нам дом пабудавалі за дзяржаўны кошт, а дзеці для нас — гэта ўсяго толькі крыніца даходу. Насамрэч гэта не так. Вядома, на прыёмных дзяцей выплачваюцца пэўныя грашовыя сродкі, але гэта невялікія грошы. Гэтых сродкаў недастаткова для таго, каб дзяцей вылечыць, вывучыць і забяспечыць годны ўзровень жыцця».

***

Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі

Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01

Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11

Спіс кантактаў экстраных службаў у рэгіёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?