У падазраванага ў забойстве кіраўніка мінскага клуба лучнікоў-аматараў Ганны Сардэчкінай прызналі адэкватным, яму выстаўлена абвінавачанне ў забойстве.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

27-гадовая мінчанка Ганна Сардэчкіна знікла 12 жніўня. Яе былы муж сам звярнуўся ў органы ўнутраных спраў з заявай аб знікненні былой жонкі.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе СК, з'явіліся важкія падставы падазраваць заяўніка ў датычнасці да знікнення жанчыны, а затым і да яе забойства. Падчас расследавання падазроны прызнаўся ва ўчыненні асабліва небяспечнага злачынства і ўказаў, дзе схаваны астанкі забітай, якія знойдзены ў Цнянскім вадасховішчы і лесапаркавай зоне, што прымыкае да яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?