фота з міліцэйскага пастарунка затрыманага Аляксея Шэіна.

фота з міліцэйскага пастарунка затрыманага Аляксея Шэіна.

Міліцыя затрымала 23 ўдзельнікі (у тым ліку васьмігадовага хлопчыка) жалобнага марафону ў Мінску і журналістаў, паведамляе Радыё Свабода.

Сярод затрыманых — журналісты Tut.by Наталля Беніцэвіч і Аляксандр Карсакоў. Затрыманыя журналісты «Белсата» Наталля Валакіда, Сяргей Краўчук і Дзяніс Носаў.

Марафон меўся сёння прайсці па месцах пахаваннях ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Мінску — Парк Чалюскінцаў, Лошыца, Курапаты.

Сярод затрыманых грамадскія дзеячы Аляксей Шэін, Уладзімір Раманоўскі, Ганна Шапуцька. Іх затрымалі пасля таго як былі ўскладзеныя кветкі на магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій на Кальварыйскіх могілках.

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў актавай зале Фрунзенскага РУУС. У затрыманых забралі пашпарты.

Па прапанове Галіны Сіўчык ўдзельнікі акцыі стоячы памаліліся за палітвязняў, затым выканалі «Магутны Божа» і сталі скандаваць «Жыве Беларусь».

«Не ведаю, ці было такое ў актавай зале РУУС раней», - паведамляе затрыманы карэспандэнт Tut.by.

У адной з удзельніц акцыі цукровы дыябет, ёй трэба абавязкова прыняць ежу. Супрацоўнікі РУУС паабяцалі яе пакарміць.

Прыкладна ў 13:30 з пастарунку выпусцілі журналістаў і прадстаўніцу Міжнароднай арганізацыі абароны правоў чалавека, паведамляе Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?