Кампанія «Будзьма беларусамі!» выпускае каляндар на 2014 год, створаны паводле матываў знакамітай мультыплікацыйнай стужкі, якую кампанія выпусціла ў 2011 г.

Кожнаму з месяцаў адпавядае кадр з мультфільма, а таксама тэкст песні Лявона Вольскага, спецыяльна пераанансаванай для папяровага выдання.

«Кампанія вырашыла парадаваць дарослых беларусаў якасным паліграфічным выданнем, — тлумачаць «будзьмаўцы». — Дзякуючы яму цягам года штодня з кожным уладальнікам гэтага календара будуць яскравыя селебрыці беларускай гісторыі, пераасэнсаваныя ў вершах падзеі і непарушна добры настрой».

Аўтар ідэі – мастак Юлія Ляшкевіч, аўтар мультыплікацыі і адаптацыі кадраў для календара – Юлія Рудзіцкая.

Набыць каляндар можна ў кнігарнях «Акадэмкніга», Кнігарня пісьменніка, кнігарня «Ў», кнігарня Веды, Цэнтральная кнігарня, кнігарня «Кнігі і кніжачкі», а таксама на кніжнай выставе на Купалы, 27.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?