Нагадаем, што 29 кастрычніка мінская міліцыя затрымала больш за два дзясяткі ўдзельнікаў жалобнага марафону, у тым ліку васьмігадовага хлопчыка і журналістаў.
У актавай залі РУУС па прапанове Галіны Сіўчык ўдзельнікі акцыі стоячы памаліліся за палітвязняў, затым выканалі «Магутны Божа» і сталі скандаваць «Жыве Беларусь». Супольную малітву запісаў на камеру адзін з затрыманых.
Затрыманых адвезлі ў Фрунзенскі РУУС і забралі пашпарты. Праз пэўны час затрыманых адпусцілі.
Відэа радыё «Свабода»