Упершыню за больш чым два гады ў эканоміцы Іспаніі намеціўся рост, сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага агенцтва (НСА). ВУП Іспаніі з ліпеня па верасень вырас на 0,1%.
На мінулым тыдні рост ВУП краіны пацвердзіў Цэнтрабанк.
Паводле звестак НСА, росту эканомікі спрыяў рост аб'ёму экспарту, а таксама бум турыстычнай галіны, звязаны з неспрыяльнай сітуацыяй у Афрыцы і на Блізкім Усходзе.
Эканоміка Іспаніі перажывае сур'ёзны спад з 2008 года, калі крэдытны крызіс падарваў будаўнічую галіну краіны.
Узровень беспрацоўя ў Іспаніі складае 26% і з'яўляецца адным з самых высокіх у Еўропе.
0
0
0
0
0
0