У бліжэйшыя суткі, 31 кастрычнiка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па паўднёвым усходзе, а днём па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе краіны, а раніцай і днём месцамі па Віцебскай вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман.

Вецер заходні ўмераны, па поўначы парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +2.. +8°С, максімальная днём +7.. +12°С. Атмасферны ціск будзе расці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?