6-гадовы Дзіма атрымаў цяжкія траўмы. Фота tut.by.

6-гадовы Дзіма атрымаў цяжкія траўмы. Фота tut.by.

28-гадовы мінчук 3 жніўня на сяброўскім Jeep Grand Cherokee у раёне сталічнай вуліцы Пажарскага збіў 6-гадовага хлопчыка, якія выбег на праезную частку. Хлопчык застаўся жывым, але быў шпіталізаваны.

«Згодна з заключэннем судова-аўтатэхнічнай экспертызы, кіроўца «не меў тэхнічнай магчымасці прадухіліць наезд на пешахода шляхам прымянення мер экстраннага тармажэння». Крымінальны пераслед кіроўцы па падазрэнні ў парушэнні ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, спынены»,

— паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Медыцынскі агляд выявіў, што кіроўца ў момант наезду быў нападпітку. Пры сабе ў яго адсутнічалі правы і дакументы на аўто. Гэтыя парушэнні не паўплывалі на здзейснены наезд, але адказваць за іх давядзецца.

«Матэрыялы па названых правапарушэннях накіраваныя ў падраздзяленне Дзяржаўтаінспекцыі для прыцягнення кіроўцы да адміністрацыйнай адказнасці», — сказаў Герасімаў.

Але на кіроўцу завялі новую крымінальную справу — за ўгон Jeep Grand Cherokee. Заяву напісаў уладальнік аўто: ён паведаміў, што сябар сеў за руль яго машыны без дазволу. Цяпер справу рыхтуюць да перадачы ў суд.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?