Вікторыя Старасценка, фота spring96.org.

Вікторыя Старасценка, фота spring96.org.

Сёння ў Мінску трагічна загінула 25-гадовая праваабаронца Вікторыя Старасценка, сябра праўлення грамадскага аб'яднання «Цэнтр па правах чалавека», паведамляе udf.by.

Аварыя адбылася 30 кастрычніка каля 8.35 на вуліцы Карбышава ў раёне дома № 1. Вікторыя пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абсталяваным адпаведнай дарожнай разметкай, знакамі, і «спячым паліцыянтам», калі яе збіў грузавік МАЗ-555102.

У 9.40 яна памерла ў бальніцы. Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр па правах чалавека», сябры і калегі выказалі спачуванні ў сувязі з трагічнай смерцю Вікторыі Старасценка.

У 2009 годзе Вікторыя перамагла з эсэ ў конкурсе ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?