Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра сутнасць гэтых дзён і пра важнасць малітвы за памерлых.
Між іншым Мітрапаліт выказаў стаўленне Каталіцкага Касцёла да Хэлоўіну, паведамляе сайт catholic.by.
«Практыка Хэлоўіну захоплівае ўсё больш і больш моладзі. Некаторыя думаюць, што гэта проста нейкая забава. Аднак гэтая «забава», у двукоссі, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, — заўважае арцыпастыр. — Тут мы ўваходзім у сферу дзеяння духаў, а там злы дух, д’ябал, не спіць. І калі мы не молімся да Бога, мы молімся да д’ябла».
Кажучы пра ўрачыстасць Усіх Святых, Мітрапаліт адзначае: «Касцёл верыць, што ёсць шмат такіх, якія афіцыйна не аб’яўлены святымі або не беатыфікаваны, аднак на самой справе яны такімі з’яўляюцца, і аб гэтым таксама нагадвае наш здаровы розум.
Таму Касцёл успамінае ў гэты дзень усіх святых – вядомых і невядомых, тых, якія праслаўлены, і тых, якія гэтага праслаўлення яшчэ не дачакаліся або проста, можа, ніхто гэтай справай не займаецца, але яны з’яўляюцца святымі, яны знаходзяцца ў нябеснай славе, яны бачаць Бога тварам у твар».
Поўны запіс відэазвароту: