Рабочы візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Турэцкую Рэспубліку адбудзецца 31 кастрычніка — 1 лістапада.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, запланаваныя сустрэчы з прэм`ер-міністрам Турцыі Раджэпам Эрдаганам, спікерам парламента Джамілем Чычэкам, міністрам замежных спраў Ахметам Давутаглу, міністрам культуры і турызму Амерам Чэлікам, міністрам навукі, прамысловасці і тэхналогій Ніхатам Эргюнам, прэзідэнтам Савета дырэктараў Гандлёвай палаты Стамбула Ібрагімам Чагларам.

Падчас візіту адбудуцца 8-е пасяджэнне беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі (сустаршынёй камісіі з беларускага боку з`яўляецца Макей), 13-е пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі і беларуска-турэцкі бізнес-форум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?