З бюджэту Беларускай АЭС, памер якога складае 7,5-8 мільярдаў далараў, 2-2,5 мільярда выдзелена на стварэнне інфраструктуры ў Астраўцы.

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, выступаючы на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 31 кастрычніка.

«З пасёлка ў 8,5 тысячы чалавек мы павінны стварыць горад у 30-35 тысяч чалавек, мы павінны пабудаваць жыллё.

Ужо сёння будаўнікі жывуць не ў палатках, не ў вагончыках, а жывуць цывілізавана, у дзевяціпавярховых дамах, кватэрах з тэлевізарам, халадзільнікам — як належыць», — падкрэсліў Сямашка.

Асобна першы віцэ-прэм'ер спыніўся на пытаннях дарожнага будаўніцтва: «За паўтара года мы пабудавалі аўтамабільную дарогу 32 кіламетры ад Астраўца да АЭС і чыгуначную ветку прыкладна такой жа працягласці. У аўтамабільную дарогу ўклалі 45,7 мільярда рублёў».

Сямашка таксама паведаміў, што ў мэтах захавання існага дарожнага пакрыцця вядзецца будаўніцтва аб'язной дарогі Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы на паўднёвым усходзе ад Астраўца.

«Гэта нятанны праект — 75 мільярдаў рублёў. У бюджэце гэтага года прадугледжана 55 мільярдаў. Па факце на сёння 42 мільярды ўжо асвоены», — дадаў першы віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?