«Быў бы беларусам, пісаў бы па-руску! Як Пушкін»,

— расейскі пісьменнік Мікалай Дабралюбаў папракае Адама Міцкевіча. Што Міцкевіч адказаў? Чытайце ў фантасмагарычным апавяданні  Уладзіміра Някляева «Бары-бэры».

Апавяданне, між іншым, датуецца сакавіком 2011. У гэты час пісьменнік знаходзіўся пад хатнім арыштам — у ягонай кватэры дзень і ноч знаходзіліся службісты. А Някляеў не «завязваў» з літаратурай.

 

«Калі ў сям’і нараджаецца хлопчык, бацькі проста абавязаныя зрабіць усё мажлівае, каб ён ніколі не стаў паэтам»,

— піша Уладзіслаў Ахроменка ў сваіх «Музах і свіннях». Як аўтар развіў сваё сцверджанне, чытайце ў часопісе.

Паэзія ў новым нумары прадстаўлена творамі Васіля і Анатоля Дэбішаў, Ірыны Бельскай. Публікуюцца санеты Фёдара Ястраба, які вядомы найперш як мастак. Пісаць вершы ён пачаў толькі летась.

Вера Бурлак публікуе нізку вершаў «Аблокі».

Уздым у аблокі так ці гэтак

Выбаўляе з аблогі мабільных сетак.

І рукі ў рэшце рэшт вольныя ад сумак,

І побач аблокі ў форме неакрэсленых думак.

Аблокі, аблокі, аблокі.

Аблокі-міфы,

Аблокі-цмокі...

 

У перакладзе Макса Шчура друкуецца паэма «Снаркаловы» Льюіса Кэрала.

Алесь Бяляцкі піша пра Дзяды ў 1988-м — першы масавы мітынг у Беларусі. Дзмітрый Паўлавец — пра Сцяпана Некрашэвіча, 130-годдзе якога адзначаецца сёлете.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?