Меркаваным выкрадальнікам чатырохгадовай Мадлен Макейн названы работнік партугальскага гатэля, у якім дзяўчынка знаходзілася з бацькамі. Аб гэтым піша The Mirror.

Работнік гатэля загінуў у аварыі ў 2009 г. Паліцыя назвала яго як галоўнага падазраванага пасля аналізу тэлефанаванняў у нумар сям'і Макейн - супрацоўнік гатэля тэлефанаваў некалькі раз у дзень выкрадання дзяўчынкі, паведамляе gazeta.ru

Расследаванне па справе аб знікненні трохгадовай дзяўчынкі Мадлен Макейн было адноўлена па ініцыятыве яе бацькоў пасля адкрыцця новых падрабязнасцяў. Следчыя не выключаюць, што злачынца мог забіць дзіця.

Мадлен Макейн знікла ў маі 2007 г. у Партугаліі. Бацькі  знаходзіліся на курорце. Аднойчы ўвечары дзяўчынку пакінулі ў пакоі, а самі пайшлі вячэраць, а калі вярнуліся, то пабачылі, што Мадлен няма.

Пазней паліцыя вінаваціла ў знікненні дзяўчынкі бацькоў. «Яна памерла ў гатэлі ў выніку трагічнага інцыдэнту [паліцыяй выказвалася меркаванне, што бацькі далі ёй большую долю снатворанага, каб заснула], і яе бацькі прыдумалі гісторыю пра знікненне, каб пазбегнуць пакарання», — заяўляў у судзе Таварэш дэ Алмейда, які ўзначальваў расследаванне ў першыя месяцы пасля знікнення дзяўчынкі.

Знікненне Мадлен Макейн было вельмі рэзанансным і шырока асвятлялася ў прэсе.

За інфармацыю была абяцана вялікая ўзнагарода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?