Напярэдадні рэспубліканскага фэстывалю «Дажынкі‑2007» ў менскіх крамах зьявілася аднайменнае шампанскае — прадукцыя Менскага заводу ігрыстых вінаў. У маркетынгавым аддзеле прадпрыемства патлумачылі, што гэта ня разавая акцыя. Адмыслова да Дня перамогі і Дня гораду выпускаюцца партыі ігрыстага віна з адпаведна аформленымі этыкеткамі.
«Пакуль не плянуецца афармленьне этыкетак да нейкіх іншых сьвяточных датаў, кшталту Новага году, ці 8 сакавіка» — адзначыла супрацоўніца маркетынгавага аддзелу МЗІВ.