З моманту ўступлення ў сілу закона па канфіскацыі аўто [24 кастрычніка] за п'янае кіраванне ўжо затрыманыя 15-20 «паўторнікаў». Аўтамабілі, на якіх яны ехалі нецвярозымі, мяркуючы па ўсім, будуць канфіскаваныя.

Пра гэта паведаміў сёння міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы сёння, 31 кастрычніка, на пытанні парламентарыяў на сумесным пасяджэнні палатаў.

Таксама Ігар Шуневіч нагадаў, што МУС выступіла з ініцыятывай аб забароне свабоднага абарачэння насення маку.

«Адпаведны нарматыўны дакумент намі ўжо распрацаваны, і практычна год мы яго ўзгадняем і не можам узгадніць, — сказаў міністр.

— Камусьці не падабаюцца нашы прапановы, камусьці не даспадобы санкцыі, якія мы прапануем, народ працягвае ўжываць і гінуць.

…Калі мы ў бліжэйшы час зможам пераламаць сітуацыю, і да вас паступіць законапраект, то просім падтрымаць яго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?