30 кастрычніка Жыткавіцкі РАСК распачаў крымінальную справу па факце забойства. Пра знікненне жанчыны ў міліцыю заявіла яе маці.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі труп маладой жанчыны.
Паводле папярэдняй версіі, муж пасля п'янай сваркі задушыў жонку з рэўнасці, а труп схаваў у падвале.
Мужчына афіцыйна нідзе не працуе. Падазраваны затрыманы, вядзецца следства, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Забітая жанчына знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзвюма аднагадовымі дзяўчынкамі.
0
0
0
0
0
0