1 лістапада ўвайшла ў сілу новая рэдакцыя інструкцыі аб парадку рэфінансавання Нацыянальным банкам банкаў Беларусі ў форме крэдытаў, забяспечаных залогам каштоўных папер. Дакумент зацверджаны пастановай праўлення Нацбанка ад 7 кастрычніка 2013 года № 579.

Як паведамілі ў прэс-службе Нацбанка, гэтая інструкцыя дапоўнена нормамі, што рэгулююць парадак выдзялення Нацыянальным банкам крэдытаў пад залог каштоўных папер, намінаваных у замежнай валюце: вызначана методыка ацэнкі кошту каштоўных папер, намінаваных у замежнай валюце, для правядзення з імі аперацый у беларускіх рублях; прадугледжаны механізм пераацэнкі кошту каштоўных папер, намінаваных у замежнай валюце, і карэкціроўкі аб'ёму залогу ў выпадку змены афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да адпаведнай замежнай валюты больш чым на 10% у параўнанні з курсам на дату папярэдняй ацэнкі кошту каштоўных папер; адлюстраваны іншыя асаблівасці аперацый з гэтым відам каштоўных папер.

У цэлым парадак і ўмовы выдавання Нацбанкам крэдытаў, забяспечаных залогам каштоўных папер, засталіся ранейшымі.

«Унесеныя змены дазволяць павялічыць у банках аб'ём актываў, якія пры неабходнасці могуць быць выкарыстаны ў якасці залогу для рэфінансавання ў Нацыянальным банку. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню прыцягальнасці дзяржаўных аблігацый, намінаваных у свабодна канверсоўнай валюце, для інвестараў», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?