У сувязі з правядзеннем у г. Вільнюс 2013.11.30 сольнага канцэрту гурту «Ляпіс Трубяцкой» дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» вылучае звыш 8 (васьмі) дадатковых аўтобусаў, яшчэ 2 (два) дадатковых аўтобуса па міжнародным маршруце «Мінск-Вільнюс-Мінск», паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Ажыятаж вакол віленскага канцэрту «Ляпісаў» адбіўся і на чыгунцы. Усе квіткі на цягнікі ў Вільню на 29 і 30 лістапада былі прададзеныя за 45 дзён да канцэрту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0