Музыка11

«Стары Ольса» запісаў сярэднявечны рок-н-рол

Гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» выпускае новы альбом «Santa Maria». Канцэртная прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў Мінску.

Праца над новым альбомам вялася на працягу апошніх трох год. За гэты час у жыцці гурту адбылося шмат падзей: студыя, на якой пачынаўся запіс, згарэла і ужо не існуе, паспеў сысці і вярнуцца ў гурт бубнач Андрэй Апановіч, а ў другога бубнача — Сяргея Тапчэўскага — нарадзіўся сын.

— Звычайна мы робім новы матэрыял і граем яго пераважна за межамі Беларусі, а потым адпраўляемся у студыю. Так было і з новым альбомам, — распавядае лютніст гурта Ілля Кубліцкі. — Я лічу, што атрымаўся добры сярэднявечны рок-н-рол. На альбоме ёсць драйв, імправізацыя, але ўсё сыграна на аўтэнтычных інструментах. Усе кампазіцыі аб’ядноўвае адно — гэта хіты эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса Вялікага Княства Літоўскага і Заходняй Еўропы.

У альбом «Santa Maria» увайшлі 13 кампазіцый. Гэта танцы са зборніка «Полацкі сшытак», танцавальныя творы кампазітараў, якія жылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і дзве песні XIII і XIV стагоддзяў, якія прагучаць у перакладзе на беларускую мову з лаціны.

Упершыню прадусарамі альбома сталі самі ўдзельнікі гурту «Стары Ольса».

Прэзентацыя дыску адбудзецца 17 лістапада ў ДК МАЗ (пр. Партызанскі 117а).

— На канцэрце прагучыць не толькі новы матэрыял, але і найлепшыя творы з мінулых альбомаў, а таксама некалькі песень з будучага альбома, — дадае Ілля Кубліцкі.

Пачатак канцэрта — а 19.00. Квіткі: 70 000–120 000. Квіткі можна набыць у касе ДК МАЗ, у пераходзе ст. метро пл. Якуба Коласа, а таксама ва ўсіх касах kvitki.by і ticketpro.by. Даведкі: +375 29 6490888.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць