У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 1 лістапада мінскае «Дынама» прайграла на сваёй пляцоўцы па булітах дэбютанту турніру — уладзівастоцкаму «Адміралу» з лікам 3:4 (2:1, 1:1, 0:1, 0:0, буліты — 0:1).

Пасля 23 матчаў «Дынама» з 24 ачкамі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 13-е — у Заходняй канферэнцыі і 24-е — у агульнай табліцы (6 перамог у асноўны час, 1 перамога па булітах, 2 паражэнні па булітах, 2 паражэнні ў авертайме, 12 паражэнняў у асноўны час, розніца шайб 46-68).

Наступныя чатыры сустрэчы «Дынама» правядзе на выездзе: 13 лістапада — з магнітагорскім «Металургам», 15-га — з чэлябінскім «Трактарам», 17-га — з ніжнекамскім «Нафтахімікам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?