Супрацоўнікі гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праверылі ўсе дзевяць начных культурна-забаўляльных устаноў Гродна.

Па выніках праверкі выяўлена каля трыццаці парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, паведамляе сайт МНС.

Сярод іх: эвакуацыйныя выхады знутры зачыненыя на ключ, няспраўныя сістэмы пажарнай сігналізацыі, адключаная супрацьдымная абарона, няспраўныя вогнетушыцелі, адсутнасць доступу да пажарных кранам і планаў эвакуацыі людзей пры пажары.

Па выніках маніторынгу было вырашана правесці навучальны семінар з кіраўнікамі і службовымі асобамі, адказнымі за пажарную бяспеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?