Выступаючы на мітынгу ў Курапатах, адказны сакратар управы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Алесь Чахольскі падкрэсліў важнасць незалежнасці Беларусі.

«Нашы хлопцы не гінуць у Афганістане, нашы маці не атрымліваюць цынкавыя труны, нашы дзеці — з намі», — заявіў ён. Незалежанасць — гэта таксама спадчына продкаў, дадаў Чахольскі.

Ён падзякаваў Маі Кляшторнай — дачцэ беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралянага ў 1937 годзе, за работу, якую яна вядзе ў Курапатах. Парадак у Курапатах і ўстаноўка крыжоў на месцы расстрэлу ахвяр рэпрэсій — гэта «нашая агульнанацыянальная справа», падкрэсліў Чахольскі.

Прыйдзе час, калі адкрыюцца архівы, і мы даведаемся, дзе пахаваныя расстраляныя, і ўстановім там крыжы», — заявіў прадстаўнік КХП-БНФ.

У канцы свайго выступлення ён аб'явіў аб афіцыйным завяршэнні мітынгу, пасля чаго пачалася ўстаноўка сямі драўляных крыжоў, якія прынеслі ў Курапаты ўдзельнікі шэсця, і ўскладанне кветак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?