Старэйшы сын міністра замежных справаў Уладзіміра Макея Віталь уладкаваўся на працу ў Нью-Ёрку. Ён займае пасаду дарадцы па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі.

Заробак на гэтай пасадзе не агучваецца. Але пра яго можна скласці ўяўленне, параўнаўшы з заробкам дыпламата вышэйшага рангу — пасла. Паводле пастановы Савета міністраў,

заробак беларускага амбасадара ў гэтай краіне мусіць складаць 3400 еўра (каля $4600).

Жонка супрацоўніка дыпламатычнай місіі можа прэтэндаваць на дадатковыя 20% ад заробку мужа, калі не мае працы.

Раней Віталь Макей працаваў у МЗС першым сакратаром беларускага пасольства ў Аўстрыі.

Віталь - сын Уладзіміра Макея ад першай жонкі. Другім шлюбам міністр замежных спраў пабраўся з спявачкай і актрысай Верай Паляковай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0