Муж спадарыні Вольгі, Аляксей Грыцук, быў выбітнай асобай беларускай дыяспары: гісторыкам, літаратуразнаўцам, настаўнікам, старшынёй Згуртавання беларусаў Канады.

Валянціна Шаўчэнка, Віялета Кавалёва, Юльяна Грыцук, Наталля Колас і Юрка Шаўчэнка. У цэнтры – Вольга Грыцук

Валянціна Шаўчэнка, Віялета Кавалёва, Юльяна Грыцук, Наталля Колас і Юрка Шаўчэнка. У цэнтры – Вольга Грыцук

Сама Вольга Грыцук выступіла адной з заснавальніцаў Згуртавання беларускіх жанчын Канады, а потым узначальвала гэтую арганізацыю 18 гадоў.

2 лістапада 2013 сябры Галоўнай управы ЗБК і Рады парафіі св. Кірылы Тураўскага наведалі спадарыню Вольгу ў Кінгстане (правінцыя Антарыа), дзе яна жыве з сям’ёй дачкі Юльяны. Вольга Грыцук, якая сама родам з Дзісны, шмат расказвала пра гісторыю жыцця яе сям’і на Радзіме і потым у эміграцыі, пра знаёмства з будучым мужам у Аўстрыі, пра іх супольнае жыццё ў Канадзе.

Госці цёпла павіншавалі спадарыню Вольгу з 90-годдзем, пажадаўшы ёй здароўя і доўгіх год жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?