Найпапулярнейшы відэасервер YouTube правёў першую ў сваёй гісторыі музычную прэмію — за найлепшых артыстаў і кліпы ў розных намінацыях галасавалі карыстальнікі партала.

Артыстам года па версіі карыстальнікаў YouTube стаў легендарны белы рэпер Eminem.

А вось найлепшае відэа года здзівіла шмат каго: першае месца атрымаў паўднёвакарэйскі гурт Girls’ Generation за песню I Got a Boy. Кліп назбіраў болей за 74 мільёны праглядаў.

Прэмію «Інавацыя года» атрымала відэа гурту DeStorm «See Me Standing» - рэдкі выпадак, калі кліп дозжыцца болей за 7 хвілін.

Феноменам YouTube стала спявачка Тэйлар Свіфт, і яе кліп I Knew You Were Trouble, які набраў болей за 146 мільёнаў праглядаў. Дарэчы, пасля ўзнагароды, кліп працягвае набіраць балы – толькі за адзін дзень яго паглядзела болей за сто тысяч чалавек.

І паколькі ў сучаснай музыкі без пародый і гумара нікуды – спецыяльны прыз «Адказ года» атрымалі Lindsey Stirling і Pentatonix за кавер на песню Radioactive гурта Imagine Dragons. Амаль 42 мільёны – таксама вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?